Новым міністрам спорту можа стаць Юрый Бародзіч?
Цяпер ён займае пасаду намесніка старшыні гандбольнай федэрацыі Беларусі.
Пра магчымыя змены паведамяе сайт by.tribuna.com. Цяпер міністрам спорту і турызму з'яўляецца Аляксандр Шамко. Ён прыйшоў кіраваць спортам з Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Раней паведамлялася, што Шамко можа пакінуць міністэрскую пасаду.
Фота Бародзіча — hcdinamo.by