Беларус спрабаваў даць расійскім мытнікам хабар за капусту
Капуста была польскай — забароненай для ўвозу ў Расію.
На Смаленскай мытні злавілі беларуса, які спрабаваў даць мытнікам хабар. Беларус вёз у суседнюю краіну польскую капусту і хацеў, каб супрацоўнікі мытні не заўважылі сапраўднай дзяржавы паходжання тавару.
У Расіі забаронены ўвоз прадуктаў харчавання ў Еўрасаюза — у адказ на эканамічныя санкцыі ЕС.
Смаленскі мытнік, якому прапаноўвалі грошы, паведаміў пра гэта ў аддзел па супрацьдзеянні карупцыі, і хабарніка-беларуса затрымалі з палічнымі. Следчы камітэт Расіі завёў на яго крымінальную справу, піша kp.ru
Фота з архіву