Беларусь спрабуе разблакаваць пастаўкі калійных угнаенняў у Індыю

Цэх па вытворчасці угнаенняў

Цэх па вытворчасці угнаенняў / belaruskali.by

Пасольства Беларусі шукае магчымасці ўзнавіць пастаўкі калійных угнаенняў у Індыю. Пра гэта заявіў у эфіры СТВ беларускі пасол у Індыі Андрэй Ржавускі.

"Перспектыва пастаўкі калійных угнаенняў вельмі актуальная. Пасольства таксама працуе над тым, каб разблакаваць пастаўкі калійных угнаенняў у Індыю, таму што ад гэтага залежыць кошт не толькі ў Індыі, але і ў розных краінах рэгіёну", — падкрэсліў ён. Пра тое, якія крокі робіць пасольства, і ці ёсць нейкая дынаміка ў развязанні гэтага пытання, дыпламат не ўдакладніў.

Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад МЗС распрацаваць канкрэтны план работы з Індыяй. Дакумент мусіць быць гатовы не пазней за першы квартал 2024 года. "Нам не патрэбныя турыстычныя паездкі. Нам патрэбныя развязанні канкрэтных пытанняў", — заявіў Лукашэнка.

З пачатку вайны на фоне санкцый Індыя замяніла беларускія ўгнаенні канадскімі. У выніку пастаўкі беларускага калію ў Індыю ў студзені-лістападзе 2022 года зменшыліся на 55% у параўнанні з аналагічным перыядам даваеннага 2021-га года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі