Беларусь у наступным годзе набудзе ўласны грузавы карабель

Беларусь у наступным годзе плануе набыць першае судна ў рамках стварэння ўласнага марскога гандлёвага флоту.
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Андрэй Чарнобылец. Гаворка ідзе пра сухагруз - вялікі грузавы карабель.

Ён адзначыў, што праца па стварэнні марскога гандлёвага флоту Беларусі "носіць комплексны характар, які ўключае фармаванне нарматыўна-прававой базы, эканамічных умоў, а таксама набыццё караблёў". "Ужо можна гаварыць пра тое, што ёсць нарматыўныя дакументы, якія дазваляюць весці перамовы аб набыцці ўласных беларускіх караблёў", - сказаў Чарнобылец.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі