Беларусь заклікае палітычныя сілы Украіны спыніць кровапраліцце
У суботу з заявай выступіла Міністэрства замежных спраў нашай краіны.
У ёй утрымліваецца заклік да рэальных крокаў у справе наладжвання агульнанацыянальнага дыялогу. Усе бакі канфлікту павінны ў поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за будучыню Украіны і, адкінуўшы амбіцыі, неадкладна сесці за стол перамоваў. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі.
Нагадаем, украінскія сілавікі праводзяць у Данецкай вобласці Украіны антытэрарыстычную аперацыю, ахвяры ёсць з абодвух бакоў. Учора прарасійскія актывісты ўчынілі правакацыю ў Адэсе, адбыліся масавыя беспарадкі, загінулі дзясяткі людзей, сотні параненыя.
Фота — ria.ru