Беларус “здзейсніў дыверсію” на маскоўскай чыгунцы (відэа)

Жыхар Беларусі паквапіўся на медны дрот і абясточыў сістэму кіравання на адным з напрамкаў Маскоўскай чыгункі.
Аператыўна праведзены комплекс супрацьаварыйных мерапрыемстваў прадухіліў крушэнне некалькіх саставаў. 57-гадовы беспрацоўны Уладзімір Янюк разгублены і дагэтуль не верыць, што здолеў блакаваць працу чыгункі.

Гаворыць, што проста зрэзаў медныя драты сістэмы электразабеспячэння. У выніку — некалькі спыненых цягнікоў і вялізная матэрыяльная шкода. Нарад транспартнай міліцыі, які выехаў на месца здарэння, затрымаў пажылога беларуса са школьным заплечнікам. Цяпер Уладзіміру Янюку, як і іншым затрыманым, пагражае пазбаўленне волі.

“Вести-Москва”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі