Беларусь згубіла адно месца ў рэйтынгу Doing Business

Беларусь згубіла адно месца ў рэйтынгу Doing Business

У рэйтынгу Doing Business 2018 Беларусь займае 38-ы радок. У параўнанні з мінулым годам нашая краіна апусцілася на адно месца.

Цяпер Беларусь саступае па лёгкасці вядзення бізнесу абодвум партнёрам па ЕАЭС. Казахстан займае ў абноўленым рэйтынгу 36-е месца (таксама страціў адну пазіцыю), а Расія — 35-е (паднялася на пяць радкоў уверх).

Беларусь згубіла адно месца ў рэйтынгу Doing Business

Бліжэйшыя суседзі Беларусі па новым рэйтынгу — Славенія (37) і Славакія (39). Краіны, з якімі мяжуе Беларусь, размеркаваліся па Doing Business 2018 наступным чынам: Літва (16), Латвія (19), Польшча (27), Украіна (76).

Беларусь згубіла адно месца ў рэйтынгу Doing Business
Птушачка азначае прагрэс, крыжык — пагаршэнне. У Беларусі па выніках года — адна птушачка і ніводнага крыжыку.

Цягам года рэйтынг можа быць перагледжаны. Напрыклад, па выніках перагляду Doing Business 2016 Беларусь апусцілася на 6 пазіцый у параўнанні з першым рэлізам — з 44 на 50 месца. А ў 2017 годзе як была, так і засталася 37-й.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі