Беларус зняў фільм пра юнака, якога бацька прымушае забіць свінню. І ўзяў прыз
Антон Жук
Малады беларускі рэжысёр Антон Жук атрымаў ўзнагароду на нямецкім фестывалі за лепшы кароткі метр, паведамляе тэлеграм-канал "Свяшчэнны Белавуд".
Стужка "Усё нармальна" распавядае пра беларускага юнака з вёскі, якога бацька прымушае забіць хатнюю свінню.
Яна была прызнаная лепшым караткаметражным ігравым фільмам на фестывалі ў Котбусе. Гэта адзін з вялікіх фэстаў Усходняй Германіі. У фокусе яго інтарэсаў — кінематограф Усходняй Еўропы.
Мінулым годам Жук і яго "Усё нармальна" ўдзельнічалі ў праграме фестываля "Бульбамуві".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.