Беларуса знайшлі мёртвым у варшаўскім хостэле

У варшаўскім хостэле памёр беларус, ілюстрацыйны здымак

У варшаўскім хостэле памёр беларус, ілюстрацыйны здымак / Wyborcza.pl

У нумары хостэла ў Варшаве знайшлі мёртвым 46-гадовага беларуса Дзяніса Казлоўскага, піша MOST.

Па словах знаёмых, Варшаўскі камісарыят паведаміў пра смерць мужчыны ў беларускую амбасаду. Цяпер сваякі шукаюць спосаб даставіць цела ў Беларусь, каб там пахаваць яго.

Знаёмыя Дзяніса распавялі журналістам, што тыдзень беларус не выходзіў на сувязь з сям'ёй. Калі яго сталі шукаць, дык высветлілася, што мужчына памёр у суботу, 2 снежня.

Следчы, які вядзе справу, у каментары журналістам абверг крымінальную версію смерці. Ускрыццё, праведзенае 11 снежня, не выявіла гвалтоўных прычын смерці.

Паведамляецца, што Казлоўскі з'ехаў з Беларусі каля пяці гадоў таму ў Германію. Ён перыядычна мяняў месцы жыхарства — пераязджаў у Галандыю, Францыю. Паўгода таму мужчына прыехаў Польшчы, але думаў вярнуцца ў Беларусь.

У Варшаве ён займаўся фізічнай працай, як мяркуецца — мыў бутэлькі. Знаёмым ён перыядычна скардзіўся на болі ў суставах з-за халоднай вады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі