Беларусам дазволілі бясплатна нарыхтоўваць галінкі для бярозавых венікаў
29 сакавіка ў Беларусі законную сілу набываюць змены і дадаткі ў Лясны кодэкс. Найперш спрашчаецца працэдура нарыхтоўкі дроў насельніцтвам. Раней для вызначэння новых участкаў для нарыхтоўкі драўніны былі патрэбныя змены ў лесаўпарадкавальны праект. Цяпер гэтыя ўчасткі будзе самастойна вызначаць лясгас. У выніку вяскоўцы змогуць нарыхтаваць дровы проста каля сваёй вёскі, інфармуе "Беларусь сегодня".
Таксама дазволілі бясплатна нарыхтоўваць галлё, галінкі, у тым ліку для бярозавых венікаў. Адзіная ўмова — вясковец не павінен ссекчы больш адной траціны кроны дрэва.