Беларусам пачалі прыходзіць "лісты шчасця" за адсутнасць тэхагляду

Праверка на дарогах / https://www.facebook.com/beltehosmotr
Праверка на дарогах / https://www.facebook.com/beltehosmotr

Беларусам пачалі прыходзіць "лісты шчасця" за адсутнасць тэхагляду. У першы раз кіроўца атрымлівае папярэджанне. У другі і наступныя разы — штраф да 96 рублёў. Абмежаванняў па колькасці штрафаў за язду без тэхагляду няма. Але атрымаць такое спагнанне можна не часцей чым раз на суткі.

У нашай краіне прылады, якія фіксуюць хуткасць на дарогах, днямі пачалі правяраць аўтамабілі яшчэ і на наяўнасць тэхагляду. Пра гэта папярэдзіў "Белтэхагляд". Адзначаецца, што "праца спецыяльных тэхнічных сродкаў забяспечана як у г. Мінску, так і ў рэгіёнах".

Беларусам пачалі прыходзіць "лісты шчасця" за адсутнасць тэхагляду

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі