“Беларусбанк” дазволіў перавесці валютныя крэдыты ў беларускія рублі

“Беларусбанк” даў магчымасць сваім кліентам перавесці рэшту запазычанасці па валютных крэдытах у беларускія рублі. Такое рашэнне банк прыняў, калі не ўзнікла праблемаў з выплатай гэтых крэдытаў.

Як патлумачылі БЕЛТА ў крэдытна-фінансавай установе, перавод запазычанасці ў рублі ажыццяўляецца па курсе продажу валюты, які выкарыстоўваецца пры ажыццяўленні аперацый з плацёжнымі карткамі “Беларусбанка” на ўмовах, якія дзейнічаюць па гэтых відах крэдытаў у беларускіх рублях. Канчатковыя тэрміны пагашэння крэдытаў пры гэтым не змяняюцца.   

Для такога пераафармлення крэдытаў трэба падаць у банк даведку аб даходах крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў. 

Фота: blizko.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі