Беларуска пакінула $21 тысячу і 21000 рублёў у камеры захоўвання крамы

Жанчына вырашыла пакінуць грошы на некалькі дзён у... камеры захоўвання крамы

Жанчына вырашыла пакінуць грошы на некалькі дзён у... камеры захоўвання крамы / sb.by

Беларуска пакінула 21 тысячу долараў і 21 тысячу рублёў у камеры захоўвання крамы. Незвычайны выпадак адбыўся ў Магілёве ў пачатку лета. Грошы знайшоў ахоўнік. Нядаўна ён атрымаў 2 года і 6 месяцаў "хатняй хіміі", піша onliner.by.

Жанчына распавяла міліцыі, што грошы збіралася пакласці ў банкаўскую ячэйку, але там ёй адмовілі. Паколькі ў яе не было магчымасці захоўваць буйную суму грошай пры сабе, яна вырашыла іх пакінуць на некалькі дзён у... камеры захоўвання крамы. Калі яна іх там не знайшла, то напісала заяву ў міліцыю. Высветлілася, што ўначы камеры захоўвання праверыў ахоўнік і знайшоў грошы. Іх перадалі міліцыі, але не ўсе — 12 тысяч рублёў мужчына пакінуў сабе.

Ахоўнік паспеў купіць ноўтбук, мабільны тэлефон, навушнікі, залатое кольца, смарт-гадзіннік прадаўцу, якой паказваў грошы. Сваёй маці ён перавёў 2200 рублёў, купіў мабільны тэлефон і тэлевізар, 2400 рублёў перадаў ёй, каб яна пагасіла крэдыты. Згаданыя рэчы і рэшту грошай у ахоўніка забралі. Ён яшчэ павінен выплаціць пацярпелай 3,5 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі