Беларуска-расійская мяжа будзе, але памежнікаў не паставяць
Пашпарты будуць правяраць толькі ў нелегалаў і пры засяленні ў памежныя гатэлі. Кіраўнік Беларусі пасля гутаркі са старшынёй Камітэту дзяржкантролю даручыў Савету міністраў распрацаваць праекты абсталявання пунктаў пропуску на беларуска-расійскай мяжы. Паводле слоў прэзідэнта, нашая ўсходняя мяжа мусіць адпавядаць міжнародным стандартам.
Ці значыць гэта, што расійская “дзірка” для невыязных закрыецца, і на мяжы паставяць пашпартны кантроль? Такога кантролю не будзе, запэўніў Еўрарадыё прэс-сакратар памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка:
“Адказна заяўляю, што пытанне пра памежны кантроль і пра задачы памежнай аховы там не стаіць. Гаворка ідзе толькі пра стварэнне ўмоваў для тых функцыяў, якія там існуюць. Гэта мытны, транспартны, фітасанітарны кантроль і страхавыя паслугі”.
Як расказаў Еўрарадыё прэс-сакратар камітэту дзяржкантролю Кірыл Данілаў, на мяжы пабудуюць гатэлі, рэстараны ды паставяць абменнікі валютаў.
Кірыл Данілаў: “Гаворка ідзе пра недахопы інфраструктуры на пунктах пропуску на беларуска-расійскай мяжы. То бок, пра недахопы ў развіцці памежнага сэрвісу. І сутнасць гэтага тыповага праекту заключаецца ў тым, каб прадугледзець нармальныя ўмовы для сэрвісу, нармальныя ўмовы для адпачынку. Гэта значыць, пабудова пунктаў харчавання, абмену валют, нейкіх гасцінічных комплексаў”.
Усё гэта будзе рабіцца ў асноўным для зручнасці супрацоўнікаў памежжа а таксама тых, хто гэтую мяжу перасякае.
Беларускія чыноўнікі кажуць, што на расійскім баку мяжы пункты пропуску адпавядаюць міжнародным стандартам. А з беларускага боку сітуацыя патрабуе неадкладных мераў. Згодна са словамі спадара Цішчанкі, заходняя мяжа Беларусі не патрабуе рэарганізацыі, бо яна абсталёўвалася мэтанакіравана. Мяжа ж з Расіяй больш адміністратыўная.
Аляксандр Цішчанка: “Заходняя мяжа абсталёўвалася мэтанакіравана з усімі пытаннямі. У гэтым працэсе ўдзельнічала і Саюзная дзяржава, і Еўрасаюз, і Беларусь. То бок, там усе разам гэтую мяжу і стваралі. Што тычыцца беларуска-расійскай мяжы, то яна больш адміністратыўная. Задачы памежныя там калі і здзяйсняюцца, то толькі ў плане супрацьдзеяння, напрыклад, нелегальнай міграцыі… То бок, яны вырашаюцца аператыўнымі метадамі”.
Калі вандроўнікі змогуць адпачыць у памежных гатэлях ды падсілкавацца ў тамтэйшых рэстаранах, залежыць ад таго, як хутка Савет міністраў выканае даручэнне прэзідэнта.
Фота bymedia.net