Беларуска стала адной з самых модных на Burning Man 2017

Фота: designyoutrust.com
Фота: designyoutrust.com

Калі людзей спальваюць, значыць, гэта некаму трэба? З 27 жніўня па 4 верасня пасярод пустыні Black Rock у штаце Невада прайшоў фэст Burning Man. Літаральна — "спалены чалавек", але пры перакладзе на беларускую можна перадаць яшчэ адзін сэнс: "чалавек, які пячэ". І пячэ па-даросламу!

Галоўны прынцып фестывалю — радыкальнае і бескампраміснае самавыяўленне. Фатаграфіі футурыстычных арт-аб'ектаў з Burning Man і яго наведвальнікаў, многія з якіх захопленыя эстэтыкай стымпанку, кожны год аблятаюць сусветныя СМІ:

У гэтым годзе хіт сезону — футра на голае цела. Па начах у пустыні і праўда бывае холадна:

Белоруска стала одной из самых модных на Burning Man 2017
Фота: Kellie Peterson / Facebook.com

Квіткі на галоўны фестываль сучаснасці каштуюць $450. Звычайна іх пачынаюць прадаваць у сакавіку. 75 тысяч квіткоў разлятаюцца за некалькі гадзінаў! Перад пачаткам Burning Man іх можна будзе перапрадаць ўдвая даражэй.

Але квіток — гэта толькі першыя выдаткі. Удзельнік івэнту сам павінен паклапаціцца пра трансфер, ежу і начлег. І, вядома, укласціся ў свае ўборы і арт-праекты. Тыя, хто едзе на Burning Man, аб'ядноўваюцца ў лагеры — гэта вельмі падобна на камуны хіпі ў канцы 60-х.

Белоруска стала одной из самых модных на Burning Man 2017
Фота: Аліса Ксяневіч

У адным з такіх лагераў пад назвай "New York Dangerous" на сёлетнім фестывалі жыла беларуска Аліса Ксяневіч, якая некалькі гадоў таму пераехала ў ЗША. Яе адкрытыя ўборы трапілі ў падборку сайта boredpanda:

Белоруска стала одной из самых модных на Burning Man 2017
Фота: www.boredpanda.com

"Я сама сабе зайздрошчу", — кажа Аліса пра тое, што патрапіла на Burning Man. Беларусы патроху адкрываюць для сябе фестываль, але для нас гэта дарагое задавальненне. Ды і працэдура атрымання амерыканскай візы не з простых.

Відаць, пакуль што самы яркі "крэатыўны" ўнёсак нашых суайчыннікаў у праграму BM — гэта руская лазня, арганізаваная ў мінулым годзе. Парадаксальна, але факт.

Burning Man — гэта цэлы горад пасярод пустыні. У гэтым годзе фестываль праводзіцца ў 32-ы раз, і, мабыць, адзінае, што за гэты час не змянілася, — гэта рытуальнае спальванне чалавечай фігуры ў "Храме агню" ў фінале дзеі. Крытыкі Burning Man сцвярджаюць, што фэст ужо не той — занадта шматлюдны, пафасны, маскультурны.

Але кожны год BM робіцца сур'ёзным экзістэнцыяльным перажываннем для велізарнай колькасці людзей. Яны робяць перформансы, якія цяжка нават уявіць. Напрыклад, бізнес-вумен Мікі Аграуэл (Miki Agrawal), заснавальніца брэнда бялізны Thinx, карміла ўсіх жадаючых сваім грудным малаком. А іншыя, калі апынаюцца ў стане рэлігійнага экстазу, вырашаюцца на самыя вар'яцкія ўчынкі. Сёлета 41-гадовы мужчына спаліў сябе, прарваўшыся праз ахову і скокнуўшы ў храм з падпаленай фігурай. Ён быў цвярозы.

Белоруска стала одной из самых модных на Burning Man 2017
Фото: www.theatlantic.com

Burning Man ніколі не спіць. Мяркуйце самі: 5-я раніцы, "вечарынка" працягваецца, і вакол столькі шчаслівых людзей!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі