Беларуска, якая захварэла свіным грыпам, вярнулася з Масквы ў Італію
28-гадовая беларуска, захворванне якой грыпам A/H1N1 альбо свіным грыпам было пацверджанае вынікамі аналізаў, праведзеных маскоўскімі медыкамі, у пятніцу вярнулася ў Італію. Пра гэта паведаміў тэлеканал ОНТ. Нагадаем, грамадзянка Беларусі стала жыве ў Італіі. У расійскую сталіцу яна прыляцела 25 траўня з Прагі, а да таго некалькі дзён знаходзілася ў ЗША. На наступны дзень у маскоўскай гасцініцы жанчыне стала кепска, яна патрапіла ў бальніцу з высокай тэмпературай.
"Яна атрымала лячэнне ў адпаведнасці з неабходнымі стандартамі... Жанчына ўжо адчувае сябе нармальна", — цытуе словы галоўнага санітарнага лекара Расіі Генадзя Анішчанкі "Интерфакс". Паводле яго словаў, у людзей, якія кантактавалі з грамадзянкай Беларусі, прызнакаў грыпу выяўлена не было.