Беларуска з эскорт-паслуг паведаміла, што была ў апазіцыі

Беларуска з эскорт-паслуг паведаміла, што была ў апазіцыі

Ураджэнка Бабруйска Насця Рыбка, якая атрымала скандальную вядомасць пасля расследавання Аляксея Навальнага, паведаміла, што была ў беларускай апазіцыі. Пра гэта распавядаецца ў яе кнізе "Дзённік па спакушэнні мільярдэра, або Клон для алігарха". 

Як даведалася nn.by, сапраўднае імя ўраджэнкі Бабруйска — Настасся Вашукевіч. Паводле расследавання, якое правёў расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны, дзяўчына ў сваіх акаўнтах у сацсетках і ў кнізе выкрыла сувязі паміж алігархам Дзерыпаскам і высокапастаўленым чыноўнікам Прыходзькам

Акрамя апісанняў сэксу ў кнізе Насці Рыбкі ёсць згадка пра нібыта апазіцыйную дзейнасць аўтаркі: 

"— Ты ў Мінск потым пасля паездкі? Куды ты ляціш? І чым увогуле зараз займаешся?

— Не, у Маскву, да верасня я абсалютна вольная. А ў Беларусь я больш ні нагой. Дурная краіна! Пры маім апошнім наведванні мяне суткі ў камеры трымалі.

Ён павярнуўся да мяне:

— Не зразумеў?

— Я была ў апазыцыі на Хартыі, — кажу я, — і нас забралі ў КДБ на допыт, прасілі здаваць змоўшчыкаў, я наогул не разумела, чаго ад мяне хочуць, патрабавала адваката, і праз суткі мяне адпусцілі. І неяк наогул няма цяпер жадання вяртацца".

Падрабязнасці сваёй апазіцыйнай дзейнасці аўтарка не раскрывае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі