Беларуская амбасада ў Берліне адмяняе ўжо зробленыя запісы на замену пашпартоў

Беларуская амбасада ў Германіі

Беларуская амбасада ў Германіі / МЗС Беларусі

У Германіі беларуская амбасада адмяняе запіс на замену пашпартоў, перадае DW.

Многія беларусы, якія жывуць у гэтай краіне, запісаліся ў амбасаду ў Берліне для абмену пашпарта або атрымання іншых дакументаў яшчэ да "консульскага" ўказа Лукашэнкі.

Але на гэтым тыдні супрацоўнікі амбасады сталі іх абтэлефаноўваць і адмяняць запіс. Некаторым прыходзяць апавяшчэнні па электроннай пошце, што ў сувязі з указам, які набыў моц, паслуга ў дыппрадстаўніцтве больш не можа быць аказаная і запіс анулюецца.

Як распавядала Еўрарадыё, 4 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які забараняе дыппрадстаўніцтвам у замежжы дапамагаць беларусам у афармленні і атрыманні пашпартоў. Цяпер атрымаць новы пашпарт беларус можа толькі ў аддзяленні МУС на радзіме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі