Беларуская футбольная зборная ў лістападзе згуляе з албанцамі і туркамі
Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Абодва таварыскія матчы каманда Георгія Кандрацьева правядзе ў Турцыі. Першы паядынак, са зборнай Албаніі, мусіць адбыцца ў горадзе Белек, пачатак а 19-й гадзіне, другі, з камандай Турцыі, — у горадзе Мерсін, пачатак а 21-й гадзіне.
Фота — bff.by