Беларускі фільм "Кадзет" атрымаў узнагароду на кінафоруме "Залаты віцязь"
Беларуская карціна "Кадзет" рэжысёра Віталя Дудзіна была адзначаная на XVIII міжнародным кірафоруме "Залаты віцязь", які прайшоў у расійскім горадзе Ліпецк. Беларусы атрымалі "Бронзавага віцязя".
Гран-пры фестываля атрымала карціна Ўладзіміра Бартко "Тарас Бульба". Як адзначае РИА "Новости", у кінафоруме ўдзельнічалі больш за 200 фільмаў з 24 краін.
Нагадаем, фільм "Кадзет" быў зняты паводле аповесці Анатоля Жука. Дзеянне фільма праходзіць у паваеннай Заходняй Беларусі. Курсант сувораўскай вучэльні прыязджае на вакацыі ў вёску і спрабуе адпомсціць забойцам старшыні сельсавета. Дынамічная і вострасюжэтная драма называецца адным з найлепшых фільмаў, знятых у Беларусі за апошнія гады.