Беларускі рубель 10 красавіка ўмацаваўся да ўсіх асноўных валют

Беларускі рубель 10 красавіка ўмацаваўся да ўсіх асноўных валют

Па выніках таргоў, якія прайшлі 10 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Беларускі рубель умацаваўся адносна ўсіх трох асноўных валют. 

Курс долара ЗША знізіўся — з 2,1278 да 2,1233 рубля, курс еўра таксама ідзе наніз — з 2,3984 да 2,3922 рубля. Курс расійскай валюты таксама падае: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2780 беларускага (у аўторак — 3,2865).

У параўнанні з кошыкам валют курс беларускага рубля ўмацаваўся на 0,26%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі