"Беларускі шпіён" 8 гадоў перадаваў палякам фальшывую інфармацыю

Акруговы суд у Варшаве прызначыў грамадзяніну Беларусі Аляксандру Л. сем гадоў зняволення. Як піша gazeta.pl, беларус пад выглядам супрацы з польскай разведкі падманным чынам атрымаў 319 тысяч долараў і 18 тысяч еўра.

Акрамя таго, суд прызнаў яго вінаватым у тым, што прывёў разведку да "нявыгаднага распаражэння маёмасцю". Але ў супрацы з чужой разведкай яго вінаватым не прызналі.

Паведамляецца, што польская разведка завербавала Аляксандра Л. у 1999 годзе. Да 2007 года ён пастаўляў ёй інфармацыю, якая выявілася непраўдзівай. Так, ён паведамляў пра меркаваных агентаў Беларусі ў найважнейшых інстытуцыях польскай дзяржавы. Даў фальшывы спіс афіцэраў КДБ і сакрэтныя дакументы Беларусі. Насамрэч, як выявілася, беларус даваў інфармацыю з адкрытых крыніцаў ды яшчэ і з савецкіх часоў. Ён проста фальсіфікаваў інфармацыю.  

Пракуратура збіраецца падаваць апеляцыю на прысуд — абвінавачванне патрабуе для фальшывага "шпіёна" васьмі гадоў турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі