Беларускі ўрад хацеў бы набыць у Польшчы Лаўрышаўскае Евангелле

Лаўрышаўскае Евангелле XIV стагоддзя хацеў бы набыць у Польшчы беларускі ўрад. Пра гэта ішла гаворка на пасяджэнні Камісіі па вяртанні культурных каштоўнасцяў з-за мяжы, створанай сёлета Саўмінам.
Нагадаем, Лаўрышаўскае Евангелле было вывезенае з Навагрудчыны ў Кракаў, дзе дагэтуль захоўваецца ў бібліятэцы Чартарыскіх. Як паведамляе тэлеканал СТВ, акрамя набыцця, у верагоднасць якога спецыялісты амаль не вераць, разглядаюцца варыянты раўназначнага абмену, стварэння электроннай копіі ці факсімільнага выдання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі