Беларускі заваявалі “бронзу” на ЧС па мастацкай гімнастыцы
У групавых практыкаваннях у двубор’і зборная Беларусі паказала вынік 34,133 бала.
Чэмпіёнскі тытул заваявалі балгарскія спартменкі, а “серабро” ў каманды Італіі, інфармуе БЕЛТА.
Раней беларускія грацыі атрымалі дзве ўзнагароды на сусветным першынстве, якое праходзіць у турэцкім Ізміры — “серабро” ў камандным турніры і “бронза” ў Меліціны Станюты ў практыкаваннях з мячом.
Засталося разыграць заключны камплект узнагародаў — сёння ў “групавічак” адбудуцца фіналы спаборніцтваў з асобнымі прадметамі.