Беларускі знялі крутое відэа пра палітычную сітуацыю ў краіне
"З кожным днём у Беларусі паветра становіцца ўсё таксічней" / youtube.com
17 ліпеня на Youtube-канале кампаніі "Women's voices" выйшла відэа "Галасы Беларусі". У пяціхвілінным роліку беларускі выказалі незадаволенасць масавымі затрыманнямі ў краіне, заклікалі работнікаў сілавых ведамстваў да сумлення і выступілі за празрыстыя выбары.
У відэа зняліся актрыса тэатра і кіно Марына Паддубная, мастачка-дызайнер Ганна Каралёва, выпускніца Акадэміі МУС Таццяна Марціновіч, журналістка Алёна Каранеўская і аўтарка скаргі ў ЦВК на Аляксандра Лукашэнку з-за яго выказвання пра "Канстытуцыю не пад жанчын" Ксенія Фёдарава.
— Мы беларусы, якія прачнуліся пасля 26-гадовага летаргічнага сну. І з новымі сіламі і перакананнямі мы павінны пабудаваць сваю новую будучыню, — такімі словамі сканчаецца ролік "Women's voices".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.