Беларускіх дзеячаў родзічы часта хаваюць пад рускамоўнымі надпісамі
Як заўважыла Еўрарадыё, нават беларускіх дзеячоў радня наровіць пахаваць пад рускамоўным надпісам. «На агульнапрынятай мове», — патлумачылі трунары.
У 5-ю гадавіну смерці сталінскага палітвязня Нічыпара Дронава, ганаровага сябра Брэсцкай гарадской арганізацыі БНФ Еўрарадыё праехалася па некаторых могілках, каб даведацца, пад якой мовай ляжаць беларусы.
У майстэрні пры брэсцкіх могілках Плоска сказалі: — Агульнапрынятая мова надпісаў руская. Але ёсць і іншыя. Па-польску пішуць. Па-беларуску рэдка.
Брыгадзірка Святлана Іванаўна сказала: — На розных мовах ёсць два помнікі — яўрэям, загінулым у 1942 г. ў гета, і немцы ўстанавілі знак замірэння душаў. Туды высаджваем кветкі. Свае, бо грошай мала.
Адзін з рабочых падказаў, што па-беларуску падпісаны помнік Аляксандру Засіму. Адшукаць яго было няцяжка: сп. Алеся добра ведалі. Гаварыў ён па-беларуску і за Саветамі. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Меў білет ганаровага сябра тутэйшага БНФ.
Яшчэ адзін помнік. Нічыпар Дронаў, сын палітычна рэпрэсаваных, франтавік-інвалід, які атрымаў 25 гадоў лагероў за неасцярожнае слова пра Сталіна. Рускі з нараджэння, ён сказаў пасля распаду СССР: “Няхай бы хутчэй на змену гэтай хлусні прыйшло нешта натуральнае”. Вітаў Беларусь, яе мову. Ажаніўся ж у лагеры з Янінай Ліхадзіеўскай, якая адбывала там 10 гадоў за супрацу ў Саюзе Беларускай Моладзі.
Яркага, палымянага змагара Анатоля Ворана родзічы паклалі вось так: Ворон Анатолий Александрович. Уладзімір Плячко ў Касічах таксама ляжыць як Плечко. І нават першы кіраўнік тутэйшых сацыял-дэмакратаў Язэп Драгун ляжыць пад рускім надпісам.
Адзін з удзельнікаў вандроўкі сказаў: — У сям’і ж не ўсе апазіцыянеры і беларусы. Для сябе, выходзіць, родзічы ставяць. Думаюць, яму ўжо ўсё роўна. Альбо такі ён быў апазіцыянер і дэмакрат.
Адшукалі на могілках беларусаў: Шаўчукі Іван ды Сусана. Інтэлігентныя людзі дый дзеці, што помнік паставілі.
Знайшлі Раісу Яцкевіч. Няйначай маці прафесара Сяргея Яцкевіча, якога “за палітыку” звольнілі з мясцовага ўніверсітэта паралельна з вяртаннем таму імя Пушкіна.
На вясковых могілках, адкуль родам адзін з чальцоў выправы, — тры помнікі з беларускімі надпісамі. Бацька, настаўнік, і ягоны сябар. Сыны выштукавалі. Няйначай прасіў. І яшчэ спадарыні Кацярыне Касьян нашчадак паставіў акуратны маленькі помнік з надпісам па-беларуску.
Паказальныя для Беларусі і Вайсковыя могілкі ў Мінску. У 90-я гады было там варушэнне. З’явіліся некалькі характэрных помнікаў як гэты: “Марфа Зубкоўская-Ваўчок. Лукаш Ваўчок. Дзецям, памерлым хто дзе па свеце. Паставіў унук Вітаўт”.
Пад беларускімі надпісамі ляжыць у супакоі эліта народа: Янка Купала, Якуб Колас, акторы, кампазітары, навукоўцы.
Здымкі Паўла Грыня
На здымку ўгары: Узор надмагільнай таблічкі ў майстэрні помнікаў пры гарадскіх могілках Плоска
Помнік ахвярам Галакосту
Памятны знак ахвярам апошняй вайны
Помнік лекару і грамадзянскаму актывісту Алесю Засіму
Помнік Нічыпару Дронаву
Помнік Анатолю Ворану
Тут спачываюць Іван і Сусана Шаўчукі
Помнік Маці
Помнік сям'і Ваўчкоў