Беларускіх дзяцей выпісалі з вінніцкай бальніцы, сёння яны будуць танчыць
Тры беларускіх дзяўчынкі, якія напярэдадні атруціліся ў вінніцкай гасцініцы "Прафсаюзная" прадуктамі гарэння, сёння выпісаныя з абласной дзіцячай бальніцы.
Як нагадваюць "Белорусские новости", на трэцім паверсе гасцініцы, дзе жывуць удзельнікі міжнароднага танцавальнага фестываля, загарэлася няспраўная лядоўня. Трое беларусак, 9-ці, 10-ці і 11-ці гадоў, і дзве расіянкі патрапілі ў бальніцу з атручваннем.
Цяпер стан дзяўчынак добры і ўжо ў суботу яны выступаюць на танцавальным фестывалі.
Паводле папярэдняй версіі, лядоўня была падпаленая невядомымі асобамі.