Беларускіх школьнікаў навучаць перакладаць допыты ваеннапалонных
Брэсцкія школьнікі ў ваенна-патрыятычным клубе "Дуброўскі форт" у школе №33
У беларускіх школьнікаў будзе факультатыў "Ваенны пераклад". Адпаведную праграму зацвердзіла Мінадукацыі. Пастанова міністэрства сёння афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ваенных перакладчыкаў будуць рыхтаваць па англійскай мове. Факультатыў прызначаны для вучняў дзясятых-адзінаццатых класаў. У праграме прадугледжаныя 69 навучальных гадзін: 35 — у 10-м класе і 34 — у 11-м.
Школьнікі атрымаюць не толькі моўныя навыкі (у тым ліку допыт ваеннапалоннага), але і будуць вывучаць структуры Узброеных Сіл ЗША і Вялікабрытаніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.