Беларускія біятланісткі занялі другое месца ў эстафеце

У нямецкім Рупольдынгу на пятым этапе Кубку свету прайшла жаночая эстафета. Беларуская зборная заняла другое месца, на першым месцы апынулася зборная Чэхіі. Трэцяе месца заняла каманда Нямеччыны.

У беларускую зборную ўваходзілі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Дар'я Домрачава. Прычым для Ірыны Крыўко гэтая гонка стала першай у складзе беларускай эстафетнай чацвёркі на Кубку свету.

Фота — biathlonrus.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі