Беларускія біятланісты заваявалі бронзу ў змяшанай эстафеце

Беларускія біятланісты заваявалі бронзу ў змяшанай эстафеце

21 лютага беларускія біятланісты заваявалі бронзу ў змяшанай эстафеце на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Раўбічах пад Мінскам. Тры этапы наша зборная лідыравала і толькі на апошнім яе абагналі шведы і немцы.

У складзе зборнай Беларусі выступалі Дынара Алімбекава, Ганна Сола (яна замяніла Ірыну Крыўко), Раман Елётнаў і Сяргей Бачарнікаў. Алімбекава вывела зборную Беларусі на першае месца, Сола і Елётнаў утрымалі першую пазіцыю. Але Бачарнікаў падчас апошняй стральбы двума дадатковымі патронамі пахаваў надзеі на золата і срэбра. На шчасце, ён здолеў утрымаць трэцяе месца, прайграў пераможцы амаль 30 секунд.

Як вядома, у сераду бронзу ў індывідуальнай гонцы на 15 км заваявала Ірына Крыўко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі