Беларускія бізнэсмены заклікаюць Еўропу захаваць гандлёвыя прэферэнцыі
Беларускія
бізнэс-асацыяцыі звярнуліся да грамадскіх органаў і аб'яднанняў дзяржаў – чальцоў
Еўрапейскага саюза з прапановай захаваць за Беларуссю гандлёвыя ільготы ў межах
Абагульненай сістэмы прэферэнцый ЕС.
Ад іх адмены пацерпяць у першую чаргу
прадпрыемства малога і сярэдняга бізнэсу, – зазначаюць удзельнікі з'езда
Бізнэс-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў, якія падтрымалі гэты зварот.
Агенцтва
ПРАЙМ-ТАСС паведамляе, што подпісы пад зваротам паставілі таксама кіраўнікі
Рэспубліканскай асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловасці, грамадскай арганізацыі “Мінскі
сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, Беларускай асацыяцыі міжнародных
аўтамабільных перавозчыкаў.
У
звароце адзначаецца, што рашэнне, якое можа ўступіць у сілу ў чэрвені, можа
прывесці да адчувальнага скарачэння экспарту і гандлю. Гэта, па меркаванні
аўтараў зварота, нанясе сур'ёзную шкоду не толькі беларускаму бізнэсу, але і
яго еўрапейскім партнёрам.