Беларускія футбалісты прайграючы Казахстану, выйгралі з лікам 5:1

Зборная Беларусі па футболе атрымала валявую перамогу над зборнай Казахстана — 5:1 — у адборачным матчы да чэмпіянату свету.
На перапынак пасля першага тайма нашы гульцы сыходзілі, праграючы 0:1.

Але ўжо праз тры хвіліны пасля пачатку другой паловы сустрэчы капітан беларусаў Аляксандр Глеб зраўняў лік. Затым на працягу 10 хвілін двойчы вызначыўся Цімафей Калачоў і адзін раз Ігар Стасевіч. Напрыканцы матчу кропку паставіў Віталь Радзівонаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі