Мільён долараў, свой стадыён або не пусцяць у “вышку”. Што чакае белфутбол?

Як будуць працаваць новаўвядзенні для клубаў? / Еўрарадыё
Як будуць працаваць новаўвядзенні для клубаў? / Еўрарадыё

28 ліпеня выканкам Беларускай федэрацыі футбола зацвердзіў новыя правілы ліцэнзавання футбольных клубаў. Цяпер, каб пацвердзіць бесперапынны ўдзел у чэмпіянаце найвышэйшай лігі, клубам давядзецца пакласці на забеспячальны дэпазіт не менш за 2 900 000 рублёў.

Таксама да 2022 года ў час матчаў найвышэйшай лігі ў асноўным складзе каманды павінна быць не менш за сем грамадзян Беларусі, адзін з якіх у абавязковым парадку павінен быць 2000 года нараджэння або маладзейшы. Плюс да ўсяго, да 2025 года ў кожнага клуба павінен з'явіцца свой "вучэбна-трэніровачны аб'ект" з прыбіральнямі і душавымі кабінамі.

Для чаго гэтыя новаўвядзенні і як яны адаб'юцца на беларускім футболе? Еўрарадыё даведалася меркаванне экспертаў і дырэктараў беларускіх прыватных футбольных клубаў.

Медаль з двума бакамі

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?

— Пазітыўны момант у тым, што клубы ўсё ж павінны валодаць фінансавай стабільнасцю для таго, каб клуб мог скончыць чэмпіянат. Найвышэйшая ліга — гэта топавы ўзровень футбола ў краіне. Я лічу, што, калі каманда хоча трапіць у "вышку", яна павінна мець фінансавыя гарантыі. Ты павінен быць заможным, каб твая каманда магла гуляць у найвышэйшай лізе. Усё ж такі тое, як праходзіць чэмпіянат, ёсць тварам краіны, — каментуе Еўрарадыё былы галоўны трэнер "Крумкачоў" Алег Дулуб. — Іншы момант у тым, што мы жывём усё-ткі ў Беларусі, гэта беларускія клубы, а значыць, і ўмовы павінны быць аднолькавымі для ўсіх клубаў — і дзяржаўных, і прыватных. Я думаю, што цяпер спрабуюць пераняць досвед краін, якія ў гэтым плане больш добра развітыя, — напрыклад, Англіі. Але пры гэтым забываюць адну рэч — што там прысутнічае вялікі прыватны капітал. Некаторыя беларускія клубы могуць перастаць існаваць праз невыканальныя для іх умовы. І на мой погляд, хутчэй за ўсё, так яно і будзе.

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?

— Гэта механізм, які ўскладняе прыход прыватных інвестыцый у наш футбол, павялічвае рызыкі для патэнцыйных інвестараў, выказваецца па тэме прэзідэнт кампаніі VK1 Global Sports Investment Віталь Кутузаў. — Іх і так можна пералічыць па пальцах. Тым самым гэта паменшыць рэсурсы ў нашым футболе. Без таго цяжкая эканамічная сітуацыя ў краіне ўжо прымусіла наш футбол жыць у ашчадным рэжыме. Усё гэта адаб'ецца на ўзроўні нашага футбола, найвышэйшая ліга ўжо стала першай, што адбіваецца на агульным узроўні клубаў і зборных. Вынік у еўракубках, зборных сам за сябе гаворыць.

Кожнаму клубу — па стадыёне?

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?
Стадыён "Барысаў-Арэна" / Еўрарадыё

Яшчэ адна важная змена: да 2025 года кожны "саіскальнік ліцэнзіі" павінен будзе валодаць "вучэбна-трэніровачным аб'ектам" са спортпляцоўкай, стандартным футбольным полем, дзвюма 22-меснымі раздзявальнямі, абсталяванымі трыма душавымі і дзвюма туалетнымі кабінамі. Ці павінен гэта быць паўнавартасны стадыён або проста голае поле з туалетнымі кабінкамі, што будуць там сіратліва стаяць, — пытанне адкрытае.

— Вучэбна-трэніровачны аб'ект — гэта гульня слоў. Можа, трэба проста пабудаваць футбольнае поле — і ўсё, — кажа Алег Дулуб. — Але і поле пабудаваць няпроста. Па-першае, трэба атрымаць дазвол на зямлю. Яна павінна быць ва ўласнасці клуба, а гэты дазвол не так проста атрымаць. Яшчэ трэба падвесці камунікацыі, палівачную і дрэнажную сістэму і ўсё астатняе.

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?
Стадыён "Дынама" ў Мінску / Еўрарадыё

А калі высветліцца, што давядзецца будаваць паўнавартасныя футбольныя стадыёны? Тады як быць?

— Калі абавяжуць будаваць стадыёны, то гэта добрае рашэнне ў плане развіцця інфраструктуры. Але, з іншага боку, абапіраючыся нават на досвед суседніх краін, можна заўважыць, што клубы здымаюць стадыёны ў арэнду. Бо будаўніцтва стадыёна — вельмі затратны працэс, — лічыць Алег Дулуб. — Мала клубаў найвышэйшай лігі Беларусі маюць свае стадыёны. У Мінску, напрыклад, стадыёны "Трактар", "Дынама" належаць футбольнаму клубу "Мінск". "Шахцёр Салігорск", "БАТЭ" — стадыёны належаць гораду. Цяжка каментаваць такое рашэнне адназначна, але яно гаворыць пра тое, што яго вельмі складана будзе выканаць, асабліва прыватным клубам.

І наогул, ці гатовыя клубы гэта выконваць? Гэта не можа быць загад зверху. Павінна быць нарада клубаў, часы ж змяніліся. Цяпер павінны быць не вертыкальныя сувязі паміж людзьмі, а гарызантальныя. Каб сабралі, напрыклад, раду лігі. Маўляў, хлопцы, што мы маем, што мы хочам і гэтак далей. Хто можа, хто не можа.

Па просьбе Еўрарадыё прэс-сакратар АБФФ Аляксандр Алейнік пералічыў склад выканкама, які прымаў рашэнне пра змены ў Рэгламент.

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?

— Рэгламентныя дакументы зацвярджаюцца выканкамам. У склад выканкама ўваходзяць прадстаўнікі ФК БАТЭ, ФК "Віцебск", ФК "Рух", ФК "Дынама-Мінск", ФК "Тарпеда-БелАЗ", ФК "Дняпро-Магілёў". Таксама ў складзе выканкама прадстаўнікі абласных федэрацый Брэста і Гомеля, — адказвае Еўрарадыё Аляксандр.

Нічога не зразумела!

Але калі, напрыклад, БАТЭ, які ўваходзіць у склад выканкама, цалкам можа пацягнуць такую суму, то "Крумкачам" давядзецца паднапружыцца. Дырэктар "Крумкачоў" Алег Давідовіч нават не ў курсе ўсіх тонкасцяў змен у рэгламенце.

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?

— Яны ж [АБФФ] рашэнне напісалі, і там, як звычайна, нічога не зразумела, — каментуе Еўрарадыё кіраўнік "Крумкачоў". — Мы цяпер рыхтуем ліст у федэрацыю, каб яны растлумачылі, што неабходна і як усё будзе адбывацца.

Наконт будаўніцтва футбольнага поля — я думаю, што ўсё гэта вырашальна, — працягвае Алег Давідовіч. — Але гэтыя змены хутчэй у дрэнны бок. Вось прыклад: навошта мне ўтрымліваць сваю трэніровачную базу, калі мне танней браць яе ў арэнду? Утрымліваць базу — гэта і догляд поля, некалькі рабочых, газонакасілкі і гэтак далей. Гэта вельмі вялікія расходы, навошта гэта рабіць — не разумею. Мне лягчэй арандаваць, паўтары гадзіны пазаймацца, заплаціць за гэта, і больш у мяне галава не будзе балець. А арэндадаўца мне гэта поле падрыхтуе, таму што кожны павінен займацца сваёй справай.

А для чаго АБФФ наогул прымаць такія рашэнні?

— Я думаю, што такое рашэнне прымае не федэрацыя, а, хутчэй за ўсё, Міністэрства спорту, — лічыць Алег Давідовіч. — Не ведаю, чым яны кіруюцца, але ведаю адно — што дзяржаўныя органы не маюць права ўлазіць у структуру і ў рашэнні Федэрацыі футбола. Гэта забараняе і УЕФА, і ФІФА.

Миллион долларов, свой стадион или не пустят в “вышку”. Что ждёт белфутбол?
Васіль Князюк / фэйсбук

— Мы пра гэта толькі чыталі, — расказвае Еўрарадыё дырэктар дзяржынскага "Арсенала" Васіль Князюк. — Атрымалі вось ліст, што ўнесены змены. Рэч у тым, што пакуль ёсць толькі дэкларацыя аб намерах. Змены зацвердзілі, але за кожнай зменай павінен быць механізм яе рэалізацыі. Гэтага механізма мы не ведаем, таму чакаем інструкцыйнага ліста. Як гэта ўсё будзе, у якім выглядзе? Вось банкаўскі дэпазіт: ці магу я гэтымі грашыма карыстацца і калі магу, то як? Калі не магу, то чаму?

А раздзявальні... раздзявальні павінны быць з 2025 года. Да гэтага часу я магу пабудаваць стадыён, а магу і не пабудаваць. Мабыць, не трэба ісці наперадзе паравоза.

Магчыма, пакласці "гарантыйных" сто тысяч базавых на дэпазіт давядзецца і дзяржаўным клубам. Атрымліваецца, што з кішэні падаткаплацельшчыкаў за адзін раз дастануць вялікую суму "на футбол"?

— Я б не ставіў пытанне такім чынам, таму што футбол — гэта не проста від спорту, гэта сацыяльная з'ява. Хлопцы пакідаюць вуліцы, адрываюцца ад камп'ютараў. Няхай яны нават не становяцца майстрамі, але як мінімум яны атрымліваюць добрае здароўе, — адказвае Алег Дулуб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі