Беларускія хакеісты на Кубку чатырох нацый перамаглі каманду Славеніі

Беларускія хакеісты на Кубку чатырох нацый перамаглі каманду Славеніі

На Кубку чатырох нацый velcom у Мінску беларускія хакеісты заваявалі другую перамогу запар. У матчы з камандай Славеніі нашыя спартоўцы святкавалі вікторыю з лікам 4:1 (1:1, 0:2, 0:1).

Ужо на 11-й секундзе сустрэчы лік адкрыў Максім Парфеявец. Праўда, да канца перыяду Лука Басіч здолеў зраўняць лік — 1: 1. У другім перыядзе Арцём Кіслы адзначыўся дублем, вывеўшы нашу зборную наперад. А ў трэцяй частцы гульні Артур Гаўрусеў канчаткова замацаваў перавагу гаспадароў поля.

У другім матчы дня хакеісты Латвіі выйгралі ў Францыі — 4:1.

Турнірнае становішча: Беларусь — 6 ачкоў (2 гульні), Латвія — 6 (2), Славенія — 0 (2), Францыя — 0 (2).

У апошні дзень турніру пройдуць матчы Францыя-Славенія і Беларусь-Латвія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі