Беларускія хакеісты прайгралі канадцам 1:6 у першым матчы чэмпіянату свету
У стартавым матчы чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі прайграла канадцам з буйным лікам 1:6. Адзіную шайбу ў нас закінуў Міхаіл Грабоўскі, які цягам усяго матчу вызначаўся актыўнай гульнёй і не раз пагражаў варотам саперніка. У выніку яго прызналі лепшым гульцом нашай каманды. 2 галы наша каманда прапусціла ў першым перыядзе. Другі, дзе гульня
была больш-менш роўнай, закончыўся ўнічыю 0:0.
А вось у трэцяй частцы ў беларусаў здарыўся сапраўдны правал. За некалькі хвілін канадцы забілі тры галы і лік стаў 5:0.
Бліжэй да канца гульні на дабіванні забіў Грабоўскі, які сам і арганізаваў атаку беларусаў. Амаль адразу чырвонае святло загарэлася за нашымі варотамі.
Наступны матч зборная Беларусі правядзе 26 красавіка супраць каманды Славакіі.