Беларускія хакеісты сёння згуляюць са славенцамі
На чэмпіянаце свету па хакеі ў Чэхіі.
Зборная Беларусі па хакеі сёння пачне выступ на чэмпіянаце свету ў Чэхіі матчам са зборнай Славеніі, які адкрыўся ўчора і працягнецца да 17 траўня. У склад нашай камнады на гэтым турніры ўвайшлі 25 хакеістаў.
Зборная Беларусі гуляе ў групе "В" у Астраве на CEZ Арэне, на трыбунах якой можа змясціцца 9821 глядач. Білеты каштуюць ад 7 да 63 еўра. Нашы сапернікі — Фінляндыя, Расія, Славакія, Нарвегія, Славенія і Данія.
Пачатак сённяшняга матча ў 17.15 па беларускім часе. Яго пакажа ў жывым эфіры тэлеканал “Беларусь 2”.
Расклад іншых матчаў беларускай зборнай:
03.05 Беларусь — Славакія (17.15);
05.05 Беларусь — Данія (17.15);
07.05 Беларусь — ЗША (17.15);
09.05 Беларусь — Расія (13.15);
11.05 Беларусь — Фінляндыя (17.15);
12.05 Беларусь — Нарвегія (13.15).
Учора ж прайшлі першыя матчы сусветнага чэмпіяната. У групе "А" зборная Канады разграміла латвію — 6:1, а Швецыя ў серыі булітаў выйграла ў чэхаў — 6:5 (2:1, 1:0, 2:4, 0:0, 1:0). У групе "В" зборная ЗША выйграла з буйным лікам у Фінляндыі — 5:1, а Расія была мацнейшай за Нарвегію — 6:2.