Беларускія хакеісты выйшлі ў кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату свету
Цяжкая перамога над венграмі вывела беларускую зборную на другое месца ў групе "А". Наперадзе гульні з чэхамі, фінамі і, верагодна, нарвежцамі
Хакейная зборная Беларусі перамагла зборную Венгрыі з лікам 3:1 (1:0, 0:1, 2:0) і выйшла ў кваліфікацыйны раўнд чэмпіянату свету ў Швейцарыі.
Шайбы ў беларусаў закінулі Аляксей Калюжны (4-я хвіліна), Аляксей Угараў (55) і Міхаіл Грабоўскі (60).
Сёння позна вечарам прайшоў матч Канада — Славакія. Лік 7:3 на карысць канадцаў. Такім чынам, беларуская зборная засталася на 2-м месцы ў групе "А". У канадцаў 9 ачкоў, у беларусаў — 5, у славакаў — 4, у венграў ачкоў няма.
На здымку: Аляксей Угараў, яго шайба стала пераломнай у матчы
Фота — РИА "Новости"