Беларуску з немаўляткам на мяжы прымусілі 40 хвілін запаўняць анкету

Беларуску з немаўляткам на мяжы прымусілі 40 хвілін запаўняць анкету

Беларуску з немаўляткам на мяжы прымусілі 40 хвілін запаўняць анкету. Пра гэтую гісторыю на сваёй старонцы ў Facebook напісала Анастасія Шаткевіч. Яе дачка нарадзілася ў Вільні. У Беларусь давялося ехаць для афармлення пашпарту. У беларускім консульстве для дзяўчынкі выдалі часовы дакумент — пасведчанне на вяртанне.

Ехалі яны на аўтамабілі: Анастасія, яе муж, дачка, якой споўнілася 14 дзён ад дня нараджэння, і сястра. У пункце пропуску "Прывалка" на беларуска-літоўскай мяжы ёй прапанавалі прайсці ў службовае памяшканне для афармлення нейкага дакумента, а дзіця пакінуць у машыне. Муж і сястра былі каля акенца пашпартнага кантролю і не ведалі, куды павялі Анастасію (пасля ім сказалі, што трэба запоўніць паперы: прыйшоў вусны загад). Паколькі дачка сама не магла запоўніць "Анкету для грамадзян РБ, дэпартаваных з-за мяжы ці ўязджаючых па пасведчанні на вяртанне", яе запаўняла яе маці.

Шаткевіч уразіла, што з 24 пытанняў анкеты палова называе яе дачку "зняволенай". Там было пытанне пра месца адбыцця пакарання і тэрмін. Пакуль жанчына запаўняла анкету, начальнік змены задаваў ёй пытанні, якія запісваў. Сярод іх было і такое: "Ці мелі вы прапановы ад літоўскіх спецслужб на супрацоўніцтва?". Пакуль Анастасія запаўняла анкету, яе дачка плакала ў халодным аўтамабілі. Шаткевіч абураная такімі адносінамі да маці з нованароджанай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі