Беларусы і расіяне змогуць змагацца ў турнірах па таэквандо ў статусе нейтралаў

Беларускім і расійскім таэквандыстам адчынілі дзверы на міжнародныя турніры / pexels.com
Беларускім і расійскім таэквандыстам адчынілі дзверы на міжнародныя турніры / pexels.com

Беларускіх і расійскіх таэквандыстаў дапусцяць на міжнародныя турніры ў нейтральным статусе. Такое рашэнне прыняла Сусветная федэрацыя таэквандо.

Першае спаборніцтва, у якім яны змогуць паўдзельнічаць, — чэмпіянат свету ў Баку, які пройдзе сёлета напрыканцы траўня.

Пры гэтым Рада федэрацыі пацвердзіла сваю салідарнасць з украінскімі спартоўцамі і заявіла, што працягне іх падтрымліваць, каб яны маглі ўдзельнічаць у спаборніцтвах па таэквандо.

"Рада таксама ўхваліла стварэнне Кантрольнага камітэта і працэс праверкі для забеспячэння строгай нейтральнасці індывідуальных нейтральных спартоўцаў і дапаможнага персаналу. Трохэтапны працэс праверкі будзе ўключаць у сябе праверку нацыянальнай асацыяцыяй і кантынентальным саюзам, затым індывідуальнае пацвярджэнне спартоўцамі і дапаможным персаналам, перад канчатковай ацэнкай і зацвярджэннем Камітэтам па праверцы", — удакладняецца працэдура праверкі на сайце федэрацыі.

Раней Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартовым федэрацыям дапусціць беларускіх і расійскіх спартоўцаў да міжнародных турніраў у індывідуальных відах спорту. Пры гэтым выстаўляўся шэраг умоваў — напрыклад, антываенная дэкларацыя, адсутнасць кантрактаў з сілавікамі, адсутнасць фінансавання з боку дзяржавы і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі