Беларусы не прайшлі кастынг у “элітарнае казіно”, бо яны занадта разумныя
Тры маладыя беларускія знаўцы вярнуліся з Масквы, дзе па рэкамендацыі Алеся Мухіна праходзілі кастынг для элітарнага казіно “Што? Дзе? Калі?”. Адборам кіравалі вядучы праграмы Барыс Крук і Наталля Сцяцэнка, якая зараз узначальвае праўленне Міжнароднай асацыяцыі клубаў “Што? Дзе? Калі?”. Пра тое, як адбываўся кастынг, распавядае яго
ўдзельнік Іван Тапчый, студэнт 2-га курса хімічнага факультэта БДУ:
Іван Тапчый: “Там былі піцерцы, былі масквічы і з розных гарадоў яшчэ чалавекі па два-тры. Пачалося ўсё з размінкі – нічога інтэлектуальнага, выключна фізічныя практыкаванні. Пасля пачаўся стандартны варашылаўскі млын. З усіх прысутных выпадковым чынам выбралі 6 і пасадзілі за стол”.
На жаль, Крук і Сцяцэнка засталіся незадаволеныя беларусамі: замест іх у адной з наступных гульняў “элітаркі” мы пабачым Максіма Малкіна з Калугі і Дзяніса Ганчара з Адэсы. І справа тут не ў інтэлектуальным узроўні, сцвярджае Алесь Мухін, які таксама забег на адбор.
Алесь Мухін: “Нашыя сапраўды паказалі сябе нядрэнна, але асноўнае – гэта жывасць думак, разняволенасць і яркасць. Неабходнай тэлебачанню яркасці і не хапіла”.
Памяркоўным беларусам ізноў не хапіла харызмы. Без умення прадаць сябе ў сучаснае тэлешоў трапіць немагчыма. Працягвае Іван Тапчый:
Іван Тапчый: “Акрамя таго, што ты разумны, трэба было яшчэ ўмець накідваць версіі. Забіваць паўзы ў эфіры”.
Яшчэ на школьным узроўні харызма ў беларускіх знаўцаў працуе. Сёлетні выпускнік Ліцэя БДУ Яўген Мядзведзеў выйграў у тэлеперадачы “Разумнікі і Разумніцы” – пераможны эфір пакажуць 1 ліпеня па АНТ.
Улада Дронава – больш сталага інтэлектуала з Гомеля – “Еўрапейскае радыё” заспела ў здымачнай студыі “Сваёй гульні”. Сёлета Улад увайшоў у “Залаты тузін” – стаў адным з 12 наймацнейшых гульцоў. Але супернікі хутка зноў пакінулі беларуса без залатой мантыі.
Бадай што самым харызматычным беларускім гульцом у “Што? Дзе? Калі?” быў і застаецца іншы гомельскі знаўца – Леанід Клімовіч. Летась Міжнародная асацыяцыя клубаў прызнала беларускага знаўцу “Чалавекам года” і ўшанавала “Крыштальнай савой”. Але ў “элітарнае казіно” яго чамусьці больш не запрашаюць.
Леанід Клімовіч: “Я ніколі не тэлефанаваў, не навязваўся і не прасіўся ў элітарны клуб, калі я там гуляў – з 1981 па 2003 гады. Усе гэтыя выхады былі вынікам ці адборачных тураў, якія я паспяхова праходзіў, ці запрашэнняў ад кіраўніцтва кампаніі “Игра”.
Між іншага, поспехі ў расійскіх інтэлектуальных тэлепраектах рэальна дапамагаюць беларусам па жыцці. Алесь Мухін пасля перамог у “элітарным казіно” з шараговага прадпрымальніка ператварыўся ў дырэктара кампаніі “Евросеть”.
Ігар Маханёк, капітан мінскай каманды па інтэлектуальных гульнях “Салярыс”, два разы запар перамог у “Кубку Яndex’а” па хуткасным пошуку ў Інтэрнэце. Па іроніі лёсу, цяпер Ігар працуе на аднаго з канкурэнтаў пашуковай сістэмы “Яndex” – амерыканскую карпарацыю “Google”.
Шчаслівы квіток дзякуючы гульні выцягнуў і Яўген Мядзведзеў: з верасня ён будзе працягваць сваю адукацыю ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносінаў – на факультэце права.
Таму не саромцеся спрабаваць сябе ў інтэлектуальных гульнях. Хто ведае – можа, праз нейкі час менавіта вас будуць згадваць у сваіх артыкулах журналісты!