Беларусы з’язджаюць. Паток людзей на беларуска-літоўскай мяжы павялічыўся
Чуткі пра хуткую забарону на выезд з краіны — праз 2-3 дні — паскорылі ад’езд тых, хто ўжо планаваў яго.
Начальнік аддзела памежнага кантролю Віленскай памежнай службы Гедрус Маткявічус сказаў выданню Delfi, што, напрыклад, на памежным пераходе Едзінінкай “апошнія дні назіраецца павелічэнне (патоку) прыкладна на 30%”.
Выданне таксама прыводзіць словы пасажыра аўтобуса, які прыехаў з Беларусі: "аўтобусы перапоўнены — наш аўтобус поўны, 50 чалавек".
У рэдакцыю Еўрарадыё напісаў чытач, які паведаміў пра тое, што яму не ўдалося набыць чамадан у Мінску: "чамаданы проста зніклі, а ў ЦУМе чамаданы стаяць па 500-600 беларускіх рублёў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.