"Белавія" закупляе яшчэ адзін ужываны "Боінг"
Парк самалётаў Нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" папоўніць яшчэ адзін "Боінг 737". Новы лайнер, набыты на ўмовах аператыўнага лізінгу, прыбудзе ў Мінск 23 траўня.
Лізінгадаўцам у чарговы раз выступіла адна з вядучых сусветных кампаній International Leasing Finance Corporation.
Да сваёй пастаўкі ў Мінск паветранае судна эксплуатавалася кітайскай авіякампаніяй Air China. Самалёт разлічаны на перавозку 148 пасажыраў.
Плануецца, што ён будзе задзейнічаны пераважна на чартарных рэйсах.
БЕЛТА