Бельгійскі суд афіцыйна закрыў справу аб экстрадыцыі Карлеса Пучдэмона
Суд у Бельгіі абвясціў, што афіцыйна зачыняе справу экс-кіраўніка каталонскага ўрада Карлеса Пучдэмона і чатырох былых міністраў, піша "Еўрапейская праўда".
Адпаведнае рашэнне было прынятае пасля таго, як іспанскі суд адклікаў еўрапейскі ордэр на арышт экс-кіраўніка Каталоніі ды яго паплечнікаў.
Паводле інфармацыі іспанскіх СМІ, пасяджэнне бельгійскага суда заняло ўсяго пяць хвілін і абышлося без удзелу каталонскіх палітыкаў.
Раней Іспанія патрабавала выдаць Пучдэмона і яго міністраў, абвінавачаных у мяцяжы, непадпарадкаванні ўраду і крадзяжы дзяржаўных сродкаў. Па такіх абвінавачваннях палітыкам пагражае да 30 гадоў пазбаўлення волі.
Пучдэмон, які эміграваў у Брусель, заявіў, што вернецца ў Іспанію ў выпадку перамогі на датэрміновых выбарах. Яны пройдуць у рэгіёне 21 снежня.