"Белнафтахім" расказаў, ці падаражэе паліва ад новага валютнага збору

Увядзенне 30-адсоткавага збору пры набыцці валюты не паўплывае на кошты на бензін і дызпаліва. Пра гэта, як паведамляе interfax.by, заявіў у суботу старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка. Ён адзначыў, што новы валютны збор не распаўсюджваецца на закупкі нафты. Адпаведна, кошты на нафтапрадукты застаюцца на тым жа ўзроўні, які ёсць.

Пры гэтым кіраўнік канцэрна нагадаў, што ў кастрычніку кошты на бензін і дызпаліва прывязалі да курса долара. Таму чарговае павышэнне коштаў адбудзецца па меры неабходнасці.

Фота — rbc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі