"Белнафтахім": У 2016 годзе Беларусь атрымае 24 мільёны тон расійскай нафты
У 2016 годзе Расія паставіць у Беларусь 24 млн тон нафты. Такую лічбу назвала прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка.
"Беларускі і расійскі бакі падпісалі індыкатыўны баланс нафтавай сыравіны Саюзнай дзяржавы на 2016 год. Згодна з ім, за год на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы будзе пастаўлена 24 млн т расійскай нафты трубаправодным транспартам", — перадае БЕЛТА яе словы.
Таксама плануецца, што ў 2016 годзе беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы паставяць на расійскі рынак 1 млн т бензінаў. Таксама Беларусь і Расія зацвердзілі графік паставак нафты ў нашу краіну на першы квартал наступнага года.
Дарэчы, сёлеты Расія дамовілася паставіць у Беларусь 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т — праз трубаправод.
Фота: udf.by