"Белтэлекам" чарговы раз перанёс павышэнне тарыфаў
Офіс "Белтэлекама" / beltelecom.by
"Белтэлекам" пераносіць дату павышэння тарыфаў на паслугі доступу ў інтэрнэт на 1 студзеня 2022 года, заявілі на прадпрыемстве.
Гаворка ідзе пра павелічэнне тарыфаў на паслугі доступу ў інтэрнэт па-за пакетнымі лінейкамі "ЯСНА", "Сямейны" і "Бізнес-кейс". Плануецца, што рост цэн у сярэднім складзе 4%.
Як паведамляла Еўрарадыё, раней "Белтэлекам" адклаў павышэнне тарыфаў на шэраг паслуг сувязі з 1 кастрычніка на 1 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.