"Белтэлекам" перанёс павышэнне тарыфаў на 1 лістапада
Офіс "Белтэлекама" / beltelecom.by
Кампанія "Белтэлекам" вырашыла адкласці павышэнне тарыфаў на шэраг паслуг сувязі з 1 кастрычніка на 1 лістапада.
Гаворка ідзе пра павелічэнне тарыфаў на паслугі доступу ў інтэрнэт па-за пакетнымі лінейкамі "ЯСНА", "Сямейны" і "Бізнес-кейс".
Раней Еўрарадыё паведамляла, што перанесці павышэнне тарыфаў на паслугі на 1 лістапада вырашыў аператар мабільнай сувязі А1.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.