Берніковіча адпусцілі, а Мілінкевіч сам пайшоў на гутарку ў КДБ

Глыбоцкага актывіста, намесніка кіраўніка Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Яраслава Берніковіча і яго жонку адпусцілі з КДБ пасля "прафілактычнай гутаркі". Як паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча, гутарка ішла пра правільнасць падачы звестак у СМІ. Раней Іну Берніковіч выклікалі ў міліцыю, а адзін з інтэрнэт-сайтаў напісаў, што ў КДБ.

У КДБ у Глыбокім зайшоў і кіраўнік аргкамітэту Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, які з'яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Яраслава Берніковіча, і сёння прыехаў у горад.

На думку Мілінкевіча, галоўнай прычынай затрымання Берніковічаў з'яўляецца якраз ягоны прыезд у Глыбокае.

Як вядома, Берніковіч з'яўляецца адным з лідэраў па сабраных подпісах - больш за 3600.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі