Біятланістка Алімбекава паўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы
![Біятланістка Алімбекава паўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dynara_0.jpg.webp?itok=PTz4V23U)
Біятланістка Дзінара Алімбекава паўдзельнічае ў чэмпіянаце Беларусі па... лёгкай атлетыцы, піша sb.by. Ён стартуе на мінскім стадыёне "Дынама" 16 жніўня. Удзел спартсменаў з іншых відаў спорту запланаваны ў змяшанай эстафеце. У ёй на бегавую дарожку "Дынама" і выйдзе Алімбекава. Таксама пабяжыць кідальнік молата Іван Ціхан, фрыстайлістка Ганна Цупер і... міністр спорту Сяргей Кавальчук.
Старт нацыянальнага першынства супадае з пачаткам у Мюнхене чэмпіянату Еўропы, да якога беларускія атлеты не былі дапушчаны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.