Бізнесмен Кныровіч у калоніі піша дапаможнік па сацыяльнай адаптацыі асуджаных
Бізнесмен Аляксандр Кныровіч у калоніі піша дапаможнік па сацыяльнай адаптацыі асуджаных пасля адбыцця пакарання. Пра гэта інфармуе на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Путуцін, які лістуецца з Кныровічам. Паколькі бізнесмен не мае доступу да інтэрнэту і іншых крыніц інфармацыі, дапамогу яму аказваюць сябры і валанцёры. Вядома, што ў вольны час Аляксандр Кныровіч не толькі працуе над дапаможнікам, але і гуляе ў шахматы, а таксама праводзіць "бізнес-трэнінгі".
Кныровіч быў затрыманы 25 студзеня 2017 года. Да суда ён знаходзіўся за кратамі. Прысуд быў агучаны ў ліпені 2018 года. Кіраўніка групы кампаній “Сармат” прызналі вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і адправілі на 6 гадоў у калонію ўзмоцненага рэжыму, з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады цягам пяці гадоў. У кастрычніку мінулага года тэрмін зняволення быў скарочаны на адзін год.